Парашэнка ўвёў у дзеянне сакрэтныя пастановы РНБА Украіны
14- 28.08.2014, 10:32
- 27,917
Прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб пастановах Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 27 жніўня 2014 года.
"Увесці ў дзеянне пастановы Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 27 жніўня 2014 "Аб захадах што да ўдасканалення дзяржаўнай вайскова-тэхнічнай палітыкі" (прыкладаецца, таемна, без падпунктаў 1-6, абзацаў трэцяга - пятага падпункта 7 пункта 1, пункта 2 - несакрэтнага)", - гаворыцца ў дакуменце.
Паводле тэксту дакумента, большасць пастаноў РНБА знаходзяцца пад грыфам "сакрэтна", піша Лiга.нет. Апублікавана толькі адное з даручэнняў Кабінету міністраў, згодна з якім неабходна зрабіць захады для спынення экспарту ў Расейскую Федэрацыю тавараў вайсковага прызначэння і двайнога выкарыстання з мэтай іх вайсковага канчатковага выкарыстання Расейскай Федэрацыяй, за выключэннем касмічнай тэхнікі, якая ўжываецца для даследаванняў і выкарыстання космасу ў мірных мэтах у рамках міжнародных касмічных праектаў.