26 красавiка 2024, Пятніца, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах пенсіянер выпаў з аўтобуса

1
У Баранавічах пенсіянер выпаў з аўтобуса

У Баранавічах пасажыр выпаў з аўтобуса падчас руху транспартнага сродку.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 27 жніўня а 13.50 на прыпынку грамадскага транспарту "Завод ЖБВ" на вуліцы Кірава ў раённым цэнтры. Паводле папярэдняй інфармацыі, 37-гадовы кіроўца аўтобуса "МАЗ-105" пачаў рух ад прыпынку з незачыненымі заднімі дзвярыма. У гэты час на пляцоўцы знаходзіўся мясцовы жыхар 1941 года нараджэння. Не ўтрымаўшыся, пасажыр выпаў з салона аўтобуса на ходнік, атрымаўшы цялесныя пашкоджанні.

Пенсіянера з закрытым пераломам правай галёнкі даставілі ў гарадскую лякарню. Паводле высновы медыкаў, пацярпелы знаходзіўся ў стане вострага алкагольнага ап'янення. Праводзіцца праверка.

Каб пазбегнуць такіх здарэнняў ДАІ нагадвае кіроўцам пра патрэбу выконваць правілы перавозкі пасажыраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках