26 красавiка 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Клімкін: Раду АБСЕ трэба правесці ў Марыупалі

5

А саміт NATO - у Кіеве.

Кіраўнік МЗС Украіны напісаў пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Твітэр».

«Будзе карысна для ўсіх правесці пасяджэнне Сталай рады АБСЕ ў Марыупалі, замест Вены, і саміт NATO ў Кіеве да/пасля Ньюпорта», - адзначыў Павел Клімкін.

Ён таксама нагадаў, што ў чацвер ужо склікалі экстраннае пасяджэнне сталай рады АБСЕ ў Вене, а таксама пра тое, што Украіна патрабуе склікаць Раду бяспекі ААН.

Як вядома, у чацвер старшыня АБСЕ Швайцарыя склікала экстранае пасяджэнне сталай рады АБСЕ праз сітуацыю ва Украіне. Прэм'ер-міністр краіны Арсеній Яцэнюк папрасіў заходніх партнёраў склікаць тэрміновае пасяджэнне Рады бяспекі ААН праз вайсковую агрэсію Расеі на ўсходзе Украіны.

Павел Клімкін заклікае да правядзення 30 жніўня спецыяльнага пазачарговага пасяджэння Еўрапейскай Рабы аб сітуацыі ў Данбасе.

У той жа час крыніца выдання «Украінская праўда» паведаміла, што Міністэрства замежных спраў, прадстаўніцтва Украіны ў ЕЗ, а таксама адміністрацыя прэзідэнта спрабуюць высветліць пазіцыю Еўразвязу што да падзей ва Украіне.

«Кіеў вельмі шануе паслядоўную падтрымку Украіны з боку ЕЗ, але глыбока расчараваны пазіцыяй Брусэля што да апошніх падзей. Дакладней - яе адсутнасцю. Мы ўжо зрабілі некалькі заяваў публічна, але тое, што ідзе па дыпламатычных каналах, мае значна больш жорсткую танальнасць», - адзначыў суразмоўца.

Крыніца дадала, што ЕЗ адмаўляецца канкрэтызаваць сваю пазіцыю. А з сігналаў, якія паступаюць у публічнай плоскасці, можна зрабіць выснову, што ЕЗ не прызнае факт уварвання расейскіх войскаў, нягледзячы на бясспрэчныя довады гэтага.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках