4 траўня 2024, Субота, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца: 12 параненых дэсантнікаў дастаўленыя ў Пецярбург

16
Крыніца: 12 параненых дэсантнікаў дастаўленыя ў Пецярбург

Сёння ў Вайскова-медыцынскую акадэмію імя Кірава прывезлі першую групу параненых расейскіх кантрактнікаў.

Пра гэта паведаміла «Дожджу» крыніца ў медыцынскіх колах Санкт-Пецярбурга. Параненыя былі дастаўленыя бортам транспартнага самалёта Ан-72 з Растова.

Са слоў крыніцы, гэта ўжо пятнаццаты борт, які прыбыў у Вайскова-медыцынскую акадэмію за апошні тыдзень. Аднак да гэтага самалёты прывозілі параненых апалчэнцаў, у асноўным з украінскімі пашпартамі. Усяго ў шпіталі знаходзіцца блізу 180 параненых, дастаўленых з Растова.

Крыніца удакладніла, што 12 расейскіх кантрактнікаў, дастаўленых у Вайскова-медыцынскую акадэмію сёння, служаць у 106-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, дыслакаванай у Разані. У большасці з іх асколачныя раненні ніжняй часткі цела - гэта значыць раненні ад «расцяжак» і проціпяхотных мін.

Са слоў крыніцы, параненыя сталі паступаць у Пецярбург у сувязі з тым, што шпіталі Растова і Валгаграда перапоўненыя.

Гарадская вайскова-медыцынская акадэмія ім. Кірава размешчаная ў Санкт-Пецярбургу на вуліцы акадэміка Лебедзева. Раней кіраўніца «Камітэту мацярок жаўнераў» Санкт-Пецярбурга Эла Палякова заяўляла, што збіраецца праверыць інфармацыю аб сотні параненых, дастаўленых у Пецярбург.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках