Беларусь паставіць у Расею 70 тысяч тон сыру
15- 28.08.2014, 19:34
- 9,017
Экспарт малочных прадуктаў у Расеі павінен вырасці ў 1,4 разы.
Пра гэта паведаміў 28 жніўня ў Астрахані міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, паведамляе ІТАР-ТАСС.
«Нам няма неабходнасці павышаць кошты, нам галоўнае прысутнічаць на расейскім рынку з нашым прадуктам. Запланаваны аб'ём на сыры з жніўня да снежня - блізу 70 тыс тон», - сказаў ён.
Са слоў міністра, Беларусь ужо пераглядае свой асартымент тавараў і нават гатовая перапрафіляваць некаторыя малочныя прадпрыемствы. Акрамя таго, яна гатовая паставіць у Расею больш за 1 млн тон харчовай бульбы, больш за 200 тыс тон гародніны, больш за 100 тыс тон мукі, павялічыць на 101% пастаўкі мяса.
Міністр падкрэсліў, што «Беларусь сваю прысутнасць на харчовым рынку РФ разглядае як абавязковую».