26 красавiка 2024, Пятніца, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Створаны беларусам хэштэг выйшаў у сусветныя лідэры

Карыстальнікі «Твітэру» вывелі хэштэг пра ўварванне Расеі ва Украіну #RussiaInvadedUkraine ў сусветныя трэнды гэтай сацсеткі.

Яго стварыў карыстальнік @belamova. Першы твіт з'явіўся 27 жніўня, ён пазначаны часам 22:14, паведамляе «Радыё Свабода».

На момант публікацыі навіны твітам падзяліліся 1291 чалавек. За паўдня пад гэтым хэштэгам ў твітэры з'явілася блізу паўмільёна паведамленняў.

Ініцыятыва стартавала пасля з'яўлення паведамленняў аб прамым уварванні расейскай вайсковай тэхнікі і жаўнераў паблізу гарадоў Новаазоўск і Марыупаль, якія знаходзяцца на поўдні Данецкай вобласці.

Такім чынам карыстальнікі «Твітэру», а таксама сацсетак «Вконтакте» і «Фэйсбук», у якіх хэштэг #RussiaInvadedUkraine быў актыўна падхоплены, пастанавілі прыцягнуць увагу сусветнай супольнасці да новага этапу расейскага ўварвання ва Украіну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках