2 траўня 2024, Чацвер, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння МВФ вызначыць лёс новай крэдытнай раты Украіне

3
Сёння МВФ вызначыць лёс новай крэдытнай раты Украіне

Сёння рада дырэктараў МВФ разгледзіць пытанне выдзялення Украіне другой раты ў рамках праграмы stand-by агульнай сумай больш за $17 млрд.

Напярэдадні спікер МВФ Джэры Райс на рэгулярным брыфінгу ў Вашынгтоне заявіў, што ўкраінская ўлада выканала ўсе ўмовы Міжнароднага валютнага фонду для атрымання чарговай раты. Райс таксама звярнуў увагу на той станоўчы факт, што кіраўніцтва асноўных украінскіх палітычных партый таксама публічна выказала падтрымку ключавым мэтам праграмы супрацоўніцтва з МВФ, піша liga.net.

Раней прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк заяўляў, што Украіна можа атрымаць ад МВФ і Сусветнага банка амаль $2 млрд, калі рада дырэктараў МВФ 29 жніўня прыме станоўчую пастанову аб выдзяленні чарговай раты крэдыту.

Нагадаем, 7 траўня Украіна атрымала першую рату крэдыту Міжнароднага валютнага фонду ў суме $3,19 млрд. Першага траўня рада МВФ ухваліла выдзяленне Украіне крэдыту ў $17,01 млрд.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках