26 красавiка 2024, Пятніца, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі прадпрымальнік прапануе незвычайную паслугу - зняць ката з дрэва

8
Гомельскі прадпрымальнік прапануе незвычайную паслугу - зняць ката з дрэва

Аплата залежыць ад вышыні дрэва і складанасці работ.

На гомельскіх бізнэс-сайтах з'явілася незвычайнае аб'ява, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Індывідуальны прадпрымальнік прапануе гараджанам асаблівую паслугу - зняць ката з дрэва. Нярэдка такая паслуга бывае запатрабаванай: МНС на такія выклікі выязджае рэдка, а катка, які залез на дрэва і баіцца саскочыць, аматарам хатніх жывёл шкада. Часам не даюць спакою і чужыя і вулічныя каты, якія ў страху могуць сядзець на высокім дрэве некалькі дзён і няспынна мяўкаць ў акно.

Прадпрымальнік - малады хлопец - залазіць на дрэвы з дапамогай адмысловай падрыхтоўкі, калі голымі рукамі зрабіць гэта не ўдаецца. Аплата паслугі залежыць ад вышыні дрэва і складанасці работ, прыблізны кошт - ад 100 тысяч рублёў. Уладальнікі коцікаў ўжо не раз звярталіся да прадпрымальніка па дапамогу.

Дарэчы, нядаўна НЗ з катом усхвалявала жыхароў адной з менскіх вуліц. Там кот прасядзеў на дрэве некалькі дзён, пакуль праз сацыяльныя сеткі мясцовыя жыхары не адшукалі арбарыста - спецыяліста ў абслугоўванні і доглядзе за дрэвамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках