26 красавiка 2024, Пятніца, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў: Здымкі NATO аб войсках РФ ва Украіне ўзятыя з кампутарных гульняў

63
Лаўроў: Здымкі NATO аб войсках РФ ва Украіне ўзятыя з кампутарных гульняў

Кіраўнік МЗС РФ назваў здагадкамі сцвярджэнні аб уварванні расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны.

"Розныя здагадкі мы чуем не ўпершыню, пры гэтым нам ні разу не падалі факты", - заявіў Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі ў пятніцу ў Маскве.

Паводле ягоных слоў, "былі паведамленні, што ёсць здымкі з космасу, якія паказваюць рух расейскіх войскаў". "высветлілася, што гэта былі кампутарныя гульні, малюнкі, узятыя адтуль. І апошнія абвінавачанні - яны прыкладна з такімі ж ўласцівасцямі", - сказаў кіраўнік МЗС РФ.

Адказваючы на пытанне "Інтэрфакса", ён дадаў: "Фактаў нам не пададзена ні пра ўварванне, і наогул мне здаецца, што ўтойванне фактаў - гэта характэрная рыса пазіцыі, перш за ўсё, ЗША і шэрагу еўрапейскіх краін у дачыненні да ўсяго, што адбываецца на Украіне, няхай гэта будзе сцвярджэнне аб перамяшчэнні нашых войскаў, няхай гэта будзе наўпроставы ўдзел амерыканскіх спецслужбаў у настаўленні ўкраінскіх сілавікоў у правядзенні сілавой аперацыі, няхай гэта будзе расследаванне катастрофы з малайзійскім "Боінгам".

Міністр падкрэсліў, што абвінавачванні ў адрас Расеі гучаць не першы раз. "Нас практычна з самага пачатку крызісу абвінавачваюць у тым, што мы ва ўсім вінаватыя. Так што розныя здагадкі чуем не ўпершыню", - сказаў кіраўнік МЗС РФ.

Паводле яго слоў, Расея будзе працягваць паслядоўную лінію, накіраваную на спыненне кровапраліцця на паўднёвым усходзе Украіны, пачатак сапраўднага агульнанацыянальнага дыялогу і правядзенне перамоваў пра будучыню краіны з удзелам усіх палітычных сіл і рэгіёнаў.

Нагадаем, Саюзнае камандаванне аперацый NATO ў Монсе (Б'льгія) у чацвер 28 жніўня абнародавала новыя спадарожнікавыя здымкі, якія паказваюць, як расейскія баявыя сілы займаюцца ў ваенных аперацыях ўнутры суверэннай тэрыторыі Украіны.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках