26 красавiка 2024, Пятніца, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі абяцаюць «бабіна лета» напачатку восені

2
Сіноптыкі абяцаюць «бабіна лета» напачатку восені

Пачатак восені ў Беларусі будзе цёплым, сіноптыкі абяцаюць сапраўднае ранняе «бабіна лета».

«З прыходам першага восеньскага тыдня надвор'е палепшыцца, з ростам атмасфернага ціску дажджы паступова спыняцца і ёсць сур'ёзныя падставы прагназаваць на працяглы перыяд устойлівае сухое, цёплае і камфортнае надвор'е з вялікім сутачным ходам тэмпературы, якую ў гэты час года прынята называць маладым бабіным летам», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу начальнік службы метэапрагнозаў Дзмітрый Рабаў.

Разам з тым ён адзначыў, што «ў апошнія выходныя адыходзячага лета ў большасці раёнаў захаваецца халаднаватае надвор'е». Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, на фоне якога будуць праходзіць франтальныя раздзелы. Верагодныя дажджы, тэмпература ноччу 7-9, днём 14-20 градусаў цяпла», - удакладніў Рабаў.

Як растлумачылі культуролагі, маладое бабіна лета, якое па народным календары надыходзіць 29 жніўня, на наступны дзень пасля Успення Найсвяцейшай Багародзіцы, доўжыцца не больш за 2 тыдні. Наступнае за ім «старое» яшчэ карацейшае - усяго каля тыдня.

Традыцыйна «старое» бабіна лета пачынаецца ў Беларусі 14 верасня. У даўніну па гэтым дні вызначалі, якая будзе восень: калі 14 верасня ясна, то восень будзе сухой і цёплай, распавялі культуролагі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках