2 траўня 2024, Чацвер, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Расеі ў Беларусь прыбыў эшалон вайсковай тэхнікі

150

Учора ў Беларусь з Расеі прыбыў вайсковы эшалон з самаходнымі мінамётнымі ўстаноўкамі.

Пра гэта паведамляе сайт Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

«У Рэспубліку Беларусь, у горад Гомель на чыгуначную станцыю «Паўночны» ўчора прыбыў расейскі вайсковы эшалон у складзе 65 платформаў з самаходнымі мінамётнымі ўстаноўкамі», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней сайт charter97.org паведамляў аб складзе з дзясяткамі адзінак вайсковай тэхнікі, які быў заўважаны на чыгуначных шляхах у Гомелі. Фотаздымкі, якія з'явіліся ў інтэрнэце былі зробленыя 1 жніўня ў раёне тлушчавага камбінату ў мікрараёне Беліца. «Штук 15 ГАЗ-66 з мінамётамі і штук 10 Птшэк», - пісаў чытач.

Сёння стала таксама вядома аб тым, што на мяжы з Украінай Расея засяродзіла 34 адзінкі вайсковай бронетэхнікі з міратворчай сімволікай. Адзначым, што войскі сканцэнтраваны не ля межаў з Данецкай і Луганскай абласцямі Украіны, дзе ідзе антытэрарыстычная аперацыя, а ля Чарнігаўскай вобласці, праз якую адкрываецца самы кароткі шлях з тэрыторыі РФ на Кіеў.

Напісаць каментар 150

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках