27 красавiка 2024, Субота, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія жаўнеры тэрміновай службы перад адпраўкай на ўкраінскі фронт становяцца кантрактнікамі

24
Расейскія жаўнеры тэрміновай службы перад адпраўкай на ўкраінскі фронт становяцца кантрактнікамі

Сваякі 18-гадовага жаўнера Андрэя Застаўскага пацвердзілі інфармацыю, што амаль 200 растоўскіх жаўнераў тэрміновай службы прымушаюць падпісваць кантракты пад пагрозай псуты вайсковых білетаў.

Паведамленні аб гэтым раней некалькі дзясяткаў бацькоў жаўнераў даслалі ў Камітэт салдацкіх маці, паведамляе «Дождж».

Сам Застаўскі праходзіў тэрміновую службу ў Разанскай вобласці, у 137 гвардзейскім парашутна-дэсантным палку. У канцы ліпеня 2014 года яго перавялі ў вайсковую частку недалёка ад пасёлка Гукава Растоўскай вобласці, побач з якім знаходзіцца аднайменны пункт пропуску на расейска-ўкраінскай мяжы.

Са слоў сваякоў жаўнера, днямі ён патэлефанаваў ім і паведаміў, што яго і яго таварышаў па службе прымушаюць падпісваць кантракты. Бацькі забаранілі Застаўскаму рабіць гэта, і ён пагадзіўся, запэўніўшы, што не хоча нічога падпісваць, бо служыць яму засталося ўсяго два месяцы - ужо 7 кастрычніка жаўнер павінен быў вярнуцца дадому.

Аднак вечарам таго ж дня ён ператэлефанаваў сваёй старэйшай сястры Ніне Застаўскай і сказаў, што падпісаў кантракт, не патлумачыўшы, чаму ён так хутка змяніў сваё меркаванне. На наступны дзень жаўнер патэлефанаваў сябру, якому падрабязна распавёў пра тое, як прымушалі падпісваць кантракты. Са слоў жаўнера, яму і яго калегам пагражалі і псавалі білеты. Увесь працэс Застаўскі паспеў сфатаграфаваць на тэлефон, але не можа адправіць відэа, бо тэлефоны ў частцы раптам абвясцілі забароненым спосабам сувязі.

«Капітан сказаў такую фразу: вы ў мяне цяпер кантрактнікі, а калі не падпішыце, я ўсё сам падпішу», - паведаміла сястра жаўнера Ніна Застаўская. Тую ж самую фразу паўтаралі сваім сваякам і іншыя жаўнеры тэрміновай службы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках