27 красавiка 2024, Субота, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наташа Каралева сышла з Першага канала

16
Наташа Каралева сышла з Першага канала

Расейская спявачка Наташа Каралёва апублікавала ў сацыяльных сетках развітальны зварот да тэлегледачоў.

У ім яна паведаміла, што пакідае Першы канал, дзе на працягу двух гадоў разам з маці - Людмілай Парывай - вяла кулінарнае шоў "Час абедаць". Яна таксама падзякавала ўсім сваім калегам, якія таксама бралі ўдзел у працы над праектам.

"Я, разам з мамай Людай! Хочам сказаць вялікі дзякуй выдатным і таленавітым людзям, якія на працягу двух тэлевізійных сезонаў былі разам з намі і рабілі вельмі складаны, але вельмі смачны і добры праект "Час абедаць". Усім нашым дзяўчынкам рэдактарам, нашым экспэтам , нашым гасцям, нашым удзельнікам, асвятляльнікам, гукавікам, аператарам, кухарам, адміністратарам, усім, хто мантаваў праграмы і рыхтаваў іх да эфіру. Нашаму Сашулю Алешку за яго прафесіяналізм і дапамогу ў экстранных сітуацыях! Асаблівая падзяка Канстанціну Львовічу Эрнсту за тое, што ён не пабаяўся даць шанец маме Людзе праявіць сябе ў ролі тэлевядучай і запаліў яркую тэлезорку ў яе юныя 68 гадоў», - напісала Каралева ў Instagram.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках