27 красавiка 2024, Субота, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў

9
Сёння - Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў

Міжнародная кааліцыя супраць гвалтоўных знікненняў (ICAED) заклікае ўсе краіны свету далучыцца да Канвенцыі супраць знікненняў.

Прайшло 33 гады з таго часу, як чальцы Лацінаамерыканскай Федэрацыі асацыяцый сваякоў зніклых (FEDEFAM) ініцыявалі памятны дзень, які прызнаны цяпер ААН Міжнародным днём зніклых (IDD).

Сёння, 30 жніўня, у трэцюю гадавіну яго афіцыйнага прызнання ААН, ICAED працягвае шанаваць памяць desaparecidos - тых, хто знік - з Афрыкі, Азіі, Еўропы, Міжземнаморскага рэгіёну, Лацінскай Амерыкі і Злучаных Штатаў Амерыкі і заклікае ўсе краіны свету падтрымаць Канвенцыю супраць знікненняў.

Аб неадкладным прыняцці Канвенцыі сведчыць і справаздача Рабочай групы ААН па гвалтоўных і не добраахвотных знікненнях, які задакументаваў 53.986 выпадкаў з 84 краін з часу яе заснавання ў лютым 1980. Праз больш чым тры гады пасля ўваходжання Канвенцыі ў дзеянне, выпадкі гвалтоўных знікненняў у мінулым застаюцца нераскрытымі, і мы ўсё яшчэ з'яўляемся сведкамі новых выпадкаў. Толькі 40 дзяржаў далучыліся да Канвенцыі, і толькі 16 з іх цалкам прызналі правамернасць Камітэта ААН у гвалтоўных знікненнях. Прымаючы пад увагу глабальны маштаб не добраахвотных знікненняў і абмежаваную колькасць дзяржаў, якія ратыфікавалі Канвенцыю, універсальнае ўкараненне гэтага дакумента з'яўляецца імператывам.

Беларусь не падпісала Канвенцыю супраць гвалтоўных знікненняў.

Чатыры вядомыя беларусы сталіся ахвярамі гвалтоўных знікненняў у 1999-2000 гадах.

Экс-міністр унутраных спраў, генерал міліцыі Юрый Захаранка быў выкрадзены ўвечары 7 траўня 1999 года.

Першы віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар і яго сябар, прадпрымальнік і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі, былі выкрадзеныя 16 верасня 1999 года.

Дзмітрый Завадскі, асабісты аператар Аляксандра Лукашэнкі, 7 ліпеня 2000 знік пры нявысветленых абставінах па дарозе ў аэрапорт «Менск-2».

Патрабаванне раскрыць праўду аб знікненні Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага ўтрымліваецца ў рэзалюцыях Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, Камітэта ў правах чалавека ААН, Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.

Афіцыйныя асобы Беларусі - Уладзімір Навумаў, Віктар Шэйман, Юрый Сівакоў і Дзмітрый Паўлічэнка - з'яўляюцца ў вачах сусветнай грамадскасці галоўнымі падазраванымі ў датычнасці да знікненняў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках