27 красавiка 2024, Субота, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барозу: ЕЗ гатовы павялічыць дапамогу Кіеву на 1 млрд еўра

1
Барозу: ЕЗ гатовы павялічыць дапамогу Кіеву на 1 млрд еўра

ЕЗ гатовы выдзеліць Украіне больш за 1 млрд еўра ў выглядзе пазыкі ў бліжэйшыя месяцы.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны ў Брусэлі, паведамляе «Украінская праўда».

«ЕЗ таксама гатовы правесці донарскую канферэнцыю што да дапамогі Украіне ў канцы года», - заявіў Барозу.

Нагадаем, раней паведамлялася, што такая канферэнцыя можа адбыцца ў верасні.

Таксама, як адзначыў прэзідэнт Еўракамісіі, пасля часовай адмены падаткаў на ўкраінскія тавары з боку ЕЗ, украінскі экспарт у Еўрапейскі Звяз павялічыўся на 14%.

«Такая інфармацыя з'яўляецца вельмі паказальнай. ЕЗ часткова кампенсуе эканамічныя страты Украіны ад канфлікту з Расеяй», - заявіў Барозу.

«Макрафінансавая дапамога ЕЗ спрашчае нам правядзенне рэформаў і спрыяе захаванню стабільнасці...Трэцяя хваля макрафінансавай дапамогі - крытычна важная для нас», - адзначыў са свайго боку ўкраінскі прэзідэнт.

Нагадаем, 30 жніўня ў Брусэлі праходзіць саміт ЕЗ.

Адной з галоўных тэм сустрэчы з'яўляецца крызіс ва Украіне і рэакцыя на дзеянні Расеі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках