27 красавiка 2024, Субота, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ісламісты атакавалі міратворцаў ААН на Галанскіх вышынях

2
Ісламісты атакавалі міратворцаў ААН на Галанскіх вышынях

Баевікі напалі на філіпінскіх міратворцаў, якія знаходзіліся на Галанскіх вышынях у Сірыі.

Пра гэтым заявіў кіраўнік мінабароны Філіпін Вальтэр Газмін, паведамляе BBC.

З ягоных слоў, больш за 70 міратворцаў былі акружаныя на двух пастах на Галанах. Адна група вайскоўцаў была выведзеная са сваіх пазіцый, другая цяпер адбівае атаку.

Вальтэр Газмін не паведаміў, ці ёсць страты сярод філіпінцаў. У той жа час ён сказаў, што ў міратворцаў "высокі баявы дух".

Раней ісламісты захапілі на Галанах 44 міратворцаў з Фіджы. Баевікі таксама запатрабавалі, каб 75 філіпінскіх міратворцаў здалі сваю зброю, аднак тыя адмовіліся гэта зрабіць.

У сераду баевікі ўзялі пад кантроль КПП на мяжы Сірыі з ізраільскай часткай тэрыторыі Галанаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках