27 красавiка 2024, Субота, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працы настаўніка Шагала выстаўленыя ў Полацку

1
Працы настаўніка Шагала выстаўленыя ў Полацку

29 жніўня ў Полацку пачала працу выстава твораў Юдэля Пэна.

Яна прысвечана 160-годдзю з дня нараджэння мастака і праходзіць у Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

У сваім жывапісу Юдэль Пэн імкнуўся праз партрэтны жанр распавядаць пра жыццё людзей, якія атачалі яго, нярэдка звяртаўся да пейзажнага жывапісу і сюжэтнай карціны. На выставе прадэманстраваныя 40 работ мастака: партрэты і пейзажы, паведамляе сайт ximik.info.

Юдэль Пэн - расейскі і беларускі жывапісец, педагог, нарадзіўся ў 1854 годзе ў горадзе Новааляксандраўску (цяпер Зарасай, Літва), скончыў Акадэмію мастацтваў у Пецярбургу. З 1881 года пасяліўся ў Віцебску, дзе праз год адкрыў прыватную Школу малявання і жывапісу, першае ў Расеі габрэйскае мастацкае вучылішча. Школа праіснавала да 1918 года, і была ператвораная Маркам Шагалам у Віцебскае мастацкае вучылішча. Вучнямі Юдэля Пэна былі такія вядомыя мастакі як М. Шагал, О. Цадкін, С. Юдовін і мн.іншыя.

Мастацкую спадчыну Пэна складае больш за 800 карцін, эскізаў, малюнкаў. Сёння работы мастака захоўваюцца ў Віцебскім мастацкім музеі і Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Выстава будзе доўжыцца да 5 кастрычніка.

Фота: химик.info

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках