27 красавiка 2024, Субота, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асабісты банкір Кім Чэн Ына збег з КНДР з $5 мільёнамі

15
Асабісты банкір Кім Чэн Ына збег з КНДР з $5 мільёнамі

Апошні раз яго бачылі ў расейскім порце Знаходка.

Кіраўнік грашовымі сродкамі Кім Чэн Ына і высокапастаўлены паўночнакарэйскі фінансіст Юн Дэ Хен збег за мяжу. Фінансавы памочнік кіраўніка КНДР цяпер шукае прытулку ў трэцяй краіне. Як піша паўднёвакарэйскае выданне, якое цытуе ІТАР-ТАСС, фінансіст знік у расейскім порце Знаходка, маючы пры сабе ва ўсякім разе 5 мільёнаў даляраў.

Акрамя таго, Юн Дэ Хен валодае вялікім аб'ёмам ведаў аб фінансавых аперацыях Кім Чэн Ына. Яго асноўнай задачай было кіраванне таемнымі фондамі кіраўніка КНДР і яго нябожчыка бацькі Кім Чэн Іра.

Таксама Юн Дэ Хен з'яўляецца кіраўніком паўночнакарэйскага банка Joson Daesong Bank, які ў 2010 годзе ЗША ўнеслі ў чорны спіс, абвінаваціўшы яго ў датычнасці да незаконных фінансавых праектаў КНДР.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках