26 красавiка 2024, Пятніца, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Луцэнка: Ва Украіны ёсць суперзброя

20
Юрый Луцэнка: Ва Украіны ёсць суперзброя

Прамая ваенная агрэсія РФ - апошні козыр Крамля.

Пра гэта дарадца прэзідэнта Украіны, старшыня партыі «Салідарнасць» Юрый Луцэнка напісаў у «Фэйсбуку».

«Мы прайшлі стадыю сепаратызму, мы пераадолелі стадыю сепаратыстаў і расейскіх наймітаў, мы навучыліся біць усё гэта адроддзе, узброенае расейскай тэхнікай. Цяпер павінны адбіць прамое ваеннае ўварванне рэгулярнага войска «дзяцей Чынгіз-Хана», - піша Луцэнка.

Ён мяркуе, што ва украінцаў ёсць суперзброя - упэўненасць у сваёй праўдзе на сваёй зямлі.

«Пуцін, як і ўсе папярэднія каланізатары, не можа ваяваць з 45-мільённым народам. Ён можа толькі правакаваць яго раскол. Менавіта таму ён не ідзе ўсёй масай свайго войска ад «Лугандона» ў Крым, а пастаянна наносіць дробныя, балючыя ўдары. Мэта - расчараванне, адчай і ўзаемныя абвінавачанні паміж грамадзянамі і ўладай, паміж жаўнерамі і камандаваннем», - сцвярджае Луцэнка.

Ён падкрэсліў, што Расея, безумоўна, з'яўляецца сур'ёзным апанентам.

«Па-першае, РФ 20 гадоў укладвала нафтадаляры ў мадэрнізацыю свайго войска. Мы толькі пару месяцаў стараемся адрамантаваць савецкія вайсковыя запасы. Па-другое, яны скаваныя пакорай «арды», бяздумна выконваюць вар'яцкія каманды. Мы паддаемся на зразумелыя ў часы страт эмоцыі. Па-трэцяе, іх газавага шантажу баіцца свет. Мы залежныя ад расейскіх энэрганосьбітаў і заходніх крэдытаў», - канстатаваў экс-міністр абароны.

Луцэнка перасцерагае ўкраінцаў ад унутранага расколу. «Раскол - выпрабаваная зброю Крамля. Гэта даказана: калі пад дзеяннем бальшавіцкай прапаганды жаўнеры забівалі ў 1917 годзе сваіх афіцэраў, а ўкраінскія палітыкі знішчалі адзін аднаго, то ў 1918 УНР не магла не зваліцца ў рукі Масквы. Гісторыя нічому не вучыць, толькі карае за няведанне яе ўрокаў. Таму ў гэтыя дні з цяжкіх страт і тактычных паражэнняў нам трэба рабіць высновы і трымаць адзіны строй перад тварам ворага», - напісаў Луцэнка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках