5 траўня 2024, Нядзеля, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю

1
Сёння - Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю

4 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

Ён прымеркаваны да даты затрымання ў Менску ў 2011 годзе праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які ў чэрвені гэтага года выйшаў на волю паводле амністыі, піша БелаПАН.

У аргкамітэт Дня салідарнасці ўваходзяць прадстаўнікі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, Цэнтра грамадзянскіх свабод (Украіна), Хельсінкскага фонду правоў чалавека (Польшча), Маскоўскай Хельсінкскай групы (Расея), Міжнароднага моладзевага праваабарончага руху, Дома правоў чалавека (Літва ), Моладзевай інфармацыйнай службы Казахстана.

Дзень салідарнасці было пастаноўлена праводзіць 4 жніўня, бо менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе быў арыштаваны Алесь Бяляцкі - віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна». Нягледзячы на вызваленне Бяляцкага, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці не збіраюцца адмаўляцца ад правядзення Дня салідарнасці.

«Мы будзем адзначаць гэты дзень штогод, да таго часу, пакуль становішча грамадзянскай супольнасці ў Беларусі не зменіцца - пакуль у краіне не перастануць саджаць у турму за праваабарончую дзейнасць і пакуль у ёй не будуць гарантаваныя фундаментальныя свабоды: свабода выказвання меркавання, сходаў і аб'яднанняў», - гаворыцца ў маніфесце Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

У гэтым годзе прапануецца звярнуць асаблівую ўвагу на маладых актывістаў і салідарнасць з імі, а таксама на абароне гуманістычных каштоўнасцяў у культуры і мастацтве. Заснавальнікі Дня салідарнасці заклікаюць неабыякавых грамадзян накіроўваць беларускім палітвязням лісты са словамі падтрымкі, а таксама распаўсюджваць у грамадстве інфармацыю пра акцыю і пра палітвязняў, адзначаць Дзень у сваім горадзе і краіне пражывання. Так, напрыклад, акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі пройдзе сёння каля амбасады Беларусі ў Кіеве, яе арганізуе рух салідарнасці «Разам».

У самой Беларусі такія мерапрыемствы забароненыя. Праваабаронцы падалі заяўкі на правядзенне 4 жніўня пікетаў салідарнасці з палітвязнямі ў дзесяці гарадах краіны, аднак паўсюль атрымалі адмову мясцовых уладаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках