20 стыхійных рынкаў Менска будуць закрытыя
37- 6.08.2014, 8:19
- 27,327
Рынкі будуць разганяць, а тых, хто на іх гандлюе, - штрафаваць.
Са слоў уладаў горада, такія захады зробленыя праз скаргі жыхароў Менска. Адным з першых будзе ліквідаваны стыхійны рынак каля метро "Каменная горка", перадае тэлеканал "Беларусь 1".
У мінулым годзе толькі ў Фрунзенскім раёне за несанкцыянаваны гандаль затрымалі больш за 200 чалавек. Але цяпер міліцыя гэтым фактычна не займаецца, а ў адміністрацый раёна няма паўнамоцтваў. Ды і сумы штрафаў - ад 70 да 300 тысяч рублёў - гандляроў не палохаюць. Захады ўздзеяння прапануюць зрабіць больш жорсткім.
"Мы звярнуліся ў Мінгандлю з просьбай унесці змены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і ўстанавіць штраф ад 5 да 10 базавых адзінак. Плюс прадугледзець канфіскацыю тавараў, што рэалізуюцца незаконным шляхам" - заявіла Ніна Емяльянава, начальніца ўправы гандлю і паслуг Менскага гарвыканкама.
Адзначым, што на сённяшні дзень у сталіцы больш за 20 харчовых рынкаў і прыкладна 1300 гандлёвых месцаў.