19 траўня 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сільвіё Берлусконі купіў маўчанне Рубі за 6-7 мільёнаў еўра

Сільвіё Берлусконі купіў маўчанне Рубі за 6-7 мільёнаў еўра

Стаў вядомы кошт, які давялося заплаціць былому прэм'ер-міністру Італіі Сільвіё Берлусконі, каб не адправіцца за краты.

Карыма аль-Маруг, больш вядомая пад сцэнічным імем Рубі, адмаўляла сувязь з палітыкам на следстве і ў судзе, як няцяжка здагадацца, не бясплатна. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю часопісу L'Espresso Эгідзіё Верзіні, адвакат з Вероны, тры месяцы ў 2011 годзе прадстаўляў інтарэсы Карымы ў судзе. Ён адмовіўся ўдакладняць суму і толькі заявіў, што Берлусконі пералічыў ягонай кліентцы на рахунак у афшорным банку ад 6 да 7 мільёнаў еўра за маўчанне, піша kp.ru.

Шчырае прызнанне адваката з’явілася праз два тыдні пасля таго, як Сільвіё Берлусконі выйграў апеляцыю паводле Рубігэйта. Міланскі суд, нягледзячы на сцверджанні як самой Рубі, так і абвінавачанага аб тым, што стасункі паміж імі мелі платанічны характар, прысудзіў былога прэм'ера да сямі гадоў за сэкс з непаўналетняй жрыцай любові і злоўжыванне службовым становішчам. Апеляцыйны суд, дарэчы, у тым жа Мілане пастанавіў, што няма довадаў, што Берлусконі злоўжыў службовым становішчам і што ён ведаў, што ў момант сустрэч з ім Карыме яшчэ не было 18 гадоў.

Эгідзіё Верзіні таксама заявіў, піша Times, што моцна сумняваецца, што сіньёр Сільвіё, які меў неабмежаваны доступ да інфармацыі, не ведаў сапраўднага ўзросту сяброўкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках