17 траўня 2024, Пятніца, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлёўскія СМІ ўдалі, хто збіў «Боінг» над Данбасам (Відэа)

23

Аналіз паведамленняў расейскіх СМІ пацвярджае, што «Боінг» збілі ваеўнікі.

Вядомы расейскі палітык Барыс Нямцоў разам з чальцом федэральнай палітрады руху «Салідарнасць» Леанідам Мартынюком прэзэнтаваў новае відэа з серыі «Хлусня пуцінскага рэжыму».

«У гэтым відэа мы знарок выкарыстоўвалі толькі заявы Пуціна, ягоных прыхільнікаў і падкантрольных яму СМІ, змясціўшы навіны ў храналагічным парадку», - напісаў расейскі апазіцыйны палітык у «Фэйсбуку».

Нагадаем, 17 ліпеня Boeing 777 кампаніі Malaysia Airlines пацярпеў катастрофу ў Данецкай вобласці Украіны праз абстрэл ваеўнікамі. Ён выконваў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур. Тады загінулі 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажа.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках