3 траўня 2024, Пятніца, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін забараніў імпарт прадуктаў з ЕЗ і ЗША

215
Пуцін забараніў імпарт прадуктаў з ЕЗ і ЗША

Прэзідэнт Расеі падпісаў указ аб забароне імпарту сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання з шэрагу краін.

Санкцыі, уведзеныя Уладзімірам Пуціным, закрануць тыя дзяржавы, якія ўвялі абмежавальныя меры супраць Расеі. Аб гэтым паведамляецца на сайце прэс-службы Крамля.

«На працягу аднаго года з дня ўваходжання ў дзеянне гэтага Указа забараняецца альбо абмяжоўваецца ажыццяўленне замежнаэканамічных аперацый, якія прадугледжваюць увоз на тэрыторыю РФ асобных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання, краінай паходжання якіх з'яўляецца дзяржава, якая прыняла пастанову аб увядзенні эканамічных санкцый у дачыненні да расейскіх юрыдычных і (або) фізічных асоб або далучаных да такой пастановы», - гаворыцца ў тэксце дакумента.

Санкцыі супраць Расеі былі ўведзеныя краінамі ЕЗ, ЗША, Канадай, Японіяй і шэрагам іншых дзяржаў праз агрэсію Крамля ў дачыненні да Украіны, акупацыю Крыму і падтрымку тэрарыстаў у Данбасе.

Фота: AFP

Напісаць каментар 215

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках