27 красавiка 2024, Субота, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня Салігорскага райвыканкаму «выйграў» джып у латарэю

71
Старшыня Салігорскага райвыканкаму «выйграў» джып у латарэю

Арганізатарам латарэі выступіў мясцовы бізнэсовец, які, на дзіўнае супадзенне, карыстаецца велізарнымі льготамі ў Салігорску.

Пра гэта сайту charter97.org распавялі адразу некалькі жыхароў горада.

Старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі (на фота) займеў новы аўтамабіль - пазадарожнік Toyota Land Cruiser, кошт якога складае некалькі дзесяткаў тысяч даляраў. Са слоў жыхароў горада, чыноўнік не заплаціў за яго ні рубля. Аўтамабіль дастаўся яму ад найбуйнейшага бізнэсоўца Салігорска Андрэя Зайца. Аднак дарагі «падарунак» Аляксандр Рымашэўскі атрымаў не зусім звычайным спосабам.

«Сетка крам «Радуга», якая належыць Андрэю Зайцу і карыстаецца велізарнымі ільготамі з боку мясцовых уладаў - напрыклад, яна можа гандляваць спіртным пасля 21:00 у адрозненне ад іншых кампаній - ладзіла латарэю. Прызам у ёй быў пазадарожнік Toyota. Пераможцам латарэі стаў старшыня Салігорскага райвыканкама. Пра гэта ведае ўвесь горад, большасць людзей мяркуюць, што такім чынам прадпрымальнік проста аформіў хабар чыноўніку, ад якога залежыць ягоны дабрабыт», - сказаў адзін з жыхароў горада.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках