27 красавiка 2024, Субота, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'еру BMW X6 перанеслі з Масквы ў Парыж

13

Кампанія BMW адклала прэм'еру красовэра X6 новага пакалення.

Аб гэтым піша спецыялізаванае выданне Autocar.

Аўтамабіль будзе прэзентаваны не на жнівеньскім аўтасалоне ў Маскве, як пісалі замежныя СМІ раней, а на мотаршоў у Парыжы, якое адкрыецца ў кастрычніку. Прадстаўнікі BMW патлумачылі пастанову кампаніі тым, што ў Францыі будзе больш магчымых пакупнікоў навінкі, чым у Расеі.

Онлайн-прэм'ера BMW X6 адбылася ў чэрвені 2014 года. Да другога пакалення мадэль стала лягчэйшай (розніца складае ад 10 да 40 кг) і большай (даўжыня і вышыня ўзрасла прыкладна на 33 мм адпаведна). На момант запуску ў продаж у канцы 2014 года аўтамабіль будзе прапаноўвацца ў выкананнях xDrive30d (дызель, 255 л.с.), xDrive50i (бензін, 443 л.з.) і M50d (дызель, 376 л.с.).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках