27 красавiка 2024, Субота, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хартыю'97 заблакавалі ў Расеі, Беларусі і Казахстане

151

Учора расейскі магістральны аператар «Ростелеком» перакрыў доступ да нашага сайту.

Наведвальнікі charter97.org паведамляюць пра блакаванне сайта ў Расеі, Казахстане і Беларусі.

Пасля праведзенага расследавання высветлілася, што расейскі магістральны аператар сувязі «Ростелеком» занёс сайт у чорны спіс, праз гэта доступ да Хартыі'97 прапаў для ўсіх карыстальнікаў інтэрнэт-правайдэраў, якія падлучаныя ў Глабальную сетку праз «Ростелеком».

Карыстальнікі замест сайта трапляюць на старонку з паведамленнем пра тое, што сайт унесены ў адзіны рэестр даменных імёнаў, паказальнікаў старонак сайтаў у сетцы «Інтэрнэт» і сеткавых адрасоў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць сайты ў сетцы «Інтэрнэт», якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюд якой у Расейскай Федэрацыі забаронены.

Раней Роскомнадзор унёс некалькі артыкулаў Хартыі'97 у «чорны спіс», аднак аб поўным блакаванні сайта гаворкі не ішло. Дамен charter97.org не знаходзіцца ў рэестры Роскомнадзора. «Ростелеком» пайшоў далей і цалкам блакаваў доступ да нашага сайту.

Сёння з блакаваннем сутыкнуліся кліенты беларускіх правайдэраў «Дзелавая сетка», Life, Velcom і іншыя. Гэтыя інтэрнэт-правайдэры, па нашай інфармацыі, падлучаныя да інтэрнэту праз НЦАТ (Нацыянальны цэнтр абмену трафікам), які нядаўна атрымаў права падлучэння да міжнароднага шлюза. НЦАТ падлучаны ў Глабальную сетку праз «Ростелеком» і многія беларускія карыстальнікі аўтаматычна трапілі пад блакаванне расейскага аператара.

Як паведаміў намеснік дырэктара НЦАТ Сяргей Будзёны журналісту charter97.org, «мы наогул не маем дачынення да блакавання і нічога пра гэта не ведаем. Мы наогул ніякія сайты не блакуем».

Калі вы сутыкнуліся з блакаваннем сайта, паведаміце, калі ласка, у каментарах назву вашага правайдэра, горад і месца доступу (з працы, з дому і г.д.). Таксама рэкамендуем звярнуцца ў кліенцкі аддзел вашага правайдэра са скаргай на гэты блок. Гэта паскорыць разблакаванне сайта ў Беларусі.

Нагадаем, наш сайт з вясны 2011 года знаходзіцца ў так званым спісе абмежаванага доступу БелГІЭ. Доступ у Беларусі заблакаваны ў дзяржструктурах, навучальных установах і ўстановах культуры, аднак для ўсіх астатніх карыстальнікаў блакаваць Хартыю'97 беларускія інтэрнэт-правайдэры не маюць права.

Напісаць каментар 151

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках