27 красавiка 2024, Субота, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабілістам давядзецца плаціць за «зялёны» Менск

26
Аўтамабілістам давядзецца плаціць за «зялёны» Менск

Сёння ў Менску з'явілася першая платная паркоўка новага фармату.

Для пілотнага праекта ў Менску наважылі абраць вуліцу Гікала. 1 верасня там з'явілася платная паркоўка. Унесці грошы за месца для машыны можна будзе некалькімі спосабамі, пішуць «Беларускія навіны».

Як распавёў дырэктар Беларускай асацыяцыі экспертаў і страхоўшчыкаў транспарту Юрый Важнік, кіроўца зможа купіць талон на паркоўку ў кіёску Менсктрансу, аплаціць паркоўку ля паркаматаў і з мабільнага тэлефона (з дапамогай ussd-запыту або sms, ужо выдзелены нумар - 204). Распрацавалі нават спецыяльны дадатак для смартфонаў.

Аплату будзе кантраляваць спецыяльны работнік у ярка-жоўтай камізэльцы. «Я першы асабіста прайду па паркоўцы і ўсё праверу», - паабяцаў дырэктар асацыяцыі. Калі ён выявяць машыну, якая стаіць на паркоўцы без аплаты, фота з аўтамабілем ягоны ўладальнік атрымае разам з лістом шчасця, у якім будзе паказаная сума штрафу.

«Горад да гэтага гатовы, - упэўнены Важнік. - Натуральна, спачатку мы самі ўсё паспрабуем».

Знайсці інфармацыю пра спосабы аплаты будзе проста, абяцаюць арганізатары такога жыцця для аўтамабілістаў. Ужо гатовыя плакаты з тарыфамі, якія ўсталююць на паркоўках.

Калі пілотны праект будзе паспяховым, то, са слоў дырэктара асацыяцыі, платныя паркоўкі з'явяцца на тэрыторыі горада аж да другога кальца. Прычым гаворка ідзе пра 12 тысячах парковачных месцаў. Найпершым «кандыдатам» пераводу на плату стане паркоўка на Прывакзальнай плошчы Менска.

Дырэктар асацыяцыі мяркуе, што сетка платных парковак дапаможа эколагам ў барацьбе за чысціню гарадскога паветра. У тэорыі, такія меры падштурхнуць менчукоў да больш частага выкарыстання грамадскага транспарту. «Будзе не выгадна выкарыстоўваць асабісты транспарт такім чынам, што я прыехаў на працу, а мой аўтамабіль потым цэлы дзень стаіць на паркоўцы, - разважае Важнік. - Хутчэй за ўсё, палова аўтаўладальнікаў пачнуць думаць пра паездку на грамадскім транспарце».

Ён таксама звяртае ўвагу, што пры ўвядзенні платы за паркоўку ацэньваецца і зніжэнне колькасці выхлапаў у навакольнае асяроддзе.

«Вядома, мы не чакаем, што адбудзецца нейкая рэвалюцыя ў гарадскім руху. Але пачнецца змяненне, зрух цікавасці чалавека да грамадскага транспарту. Я сам аўтамабіліст і большасць сваіх паездак здзяйсняю на машыне. Але ўсё роўна я выступаю за тое, каб абцяжарыць аўтаўладальнікаў падаткамі, страхоўкай і коштам на бензін», - кажа Важнік.

Яшчэ адзін анансаваны праект - платны ўезд у цэнтр Менску. Гарадскія ўлады разглядаюць магчымасць увядзення платы за праезд на аўтамабілі па цэнтры горада. «Праект ўжо прамаляваны, сфармуляваны. Але трэба падрыхтаваць людзей да таго, што жадаючым праехаць па праспекце Незалежнасці гэта будзе каштаваць тысяч дваццаць», - кажа дырэктар асацыяцыі.

Дарэчы, Мінгарвыканкам збіраецца прыняць разліковы ўзровень аўтамабілізацыі на 2015 год - 315 машын на 1000 жыхароў. На думку чыноўнікаў, жыхарам сталіцы да 2030 года спатрэбіцца адзін аўтамабіль на сям'ю або 380 машын на 1000 жыхароў. У сувязі з гэтым будзе распрацаваная праграма арганізацыйных, эканамічных і тэхналагічных мерапрыемстваў для рэалізацыі палітыкі рэгулявання і ўмеранага стрымлівання ўзроўню аўтамабілізацыі пасля 2015 года.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках