19 сакавiка 2024, aўторак, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У польскага лаўкоста 4You Airlines няма дазволу на палёты

1
У польскага лаўкоста 4You Airlines няма дазволу на палёты

Авіякампанія, якая ўжо распрадала квіткі за €13, знаходзіцца пад пільнай увагай уладаў праз адсутнасць неабходных дакументаў.

Улады Польшчы пачалі разбіральніцтва вакол авіякампаніі 4YOU, першага польскага лаўкоста, у сувязі з адсутнасцю дазволу на палёты. У гэты момант таксама выстаўленыя прэтэнзіі аб якасці і своечасовасці інфармавання спажыўцоў аб паслугах, піша Gazeta (пераклад - charter97.org). Таксама выклікае непакой той факт, што кампанія была створаная былымі супрацоўнікамі збанкрутавалай у сувязі з махлярствам авіялініі OLT Express.

Дзейнасць авіяперавозчыкаў у Польшчы рэгулюецца спецыяльнай ліцэнзіяй, якая выдаецца Упраўленнем грамадзянскай авіяцыі. На гэты момант у авіялініі 4You Airlines гэтага дазволу на палёты няма і яны спрабуюць атрымаць гэты дакумент да тэарэтычнага пачатку палётаў у лістападзе. Таксама ў фірмы адсутнічаюць іншыя неабходныя для легальнай дзейнасці авіякампаніі дакументы. Аднак гэта не перашкодзіла кампаніі распрадаць танныя квіткі за 13 еўра па спецакцыі яшчэ ў жніўні.

Дарэчы, на гэты момант у авіякампаніі 4You Airlines мізэрныя актывы: яны валодаюць толькі трыма самалётамі, якія яны зафрахтавалі ў невялікага ўкраінскага перавозчыка YanAir. Аднак пры гэтым 4You заявіла пра намер лётаць з польскіх Лодзі і Жэшува ў Барселону, Дортмунд, Мілан, Парыж і Рым. Дзень запуску продажу квіткоў быў адкладзены двойчы праз каласальную нагрузку на серверы кампаніі: амаль 7 тысяч запытаў у секунду.

Праз блізкасць абодвух партоў вылету да Беларусі і Украіны на гэты момант шмат падарожнікаў з гэтых краін ужо абзавяліся квіткамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках