19 сакавiка 2024, aўторак, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Honar і гурт TerraKod прэзентавалі серыю кашуль з «Берагіняй»

2

Рок-музыкі выступілі ў кашулях, распісаных адмысловым беларускім шрыфтам-арнаментам.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў лідар гурту TerraKod Алесь Байсан.

Малады брэнд адзення Honar і беларускі рок-гурт TerraKod сумесна стварылі новую лінію адзення на аснове шрыфту «Берагіня», створанага філосафам Міхаілам Баярыным. Прэзентацыя серыі мужчынскіх кашуль прайшла падчас выступу гурту на штогадовым фестывалі «Амбасовішча» - музыкі выйшлі ў іх на сцэну.

Honar і гурт TerraKod прэзентавалі серыю кашуль з «Берагіняй»

Стваральнікі новай лініі адзення мяркуюць, што яе з'яўленне лагічнае праз узросшы попыт на сучасную стыльную вопратку ў нацыянальным стылі.

«Галоўным для нас было падтрымаць свайго вытворцу і не змяніць сваіх поглядаў. Прыватны прадпрымальнік і метал-гурт заўсёды большасці здаюцца трохі маргіналамі. Таму мы імкнёмся падтрымліваць адзін аднаго, асабліва калі гаворка пра нейкі прадукт з нацыянальным каларытам. Рабіце кашулі самі, заказвайце варыяцыі арнаменту і літар - атуляйце сябе Беларуссю так, як вам камфортна. «Атуляйцеся Беларуссю», калі выказвацца словамі Акудовіча», - кажа лідэр гурту TerraKod.

Шрыфт «Берагіня» ўяўляе сабой стылізацыю кірылічнага і лацінскага алфавіту пад узоры беларускага арнаменту. Шрыфт распаўсюджваецца свабодна для некамерцыйнага выкарыстання на ўмовах ліцэнзіі SIL Open Font License. Яго можна спампаваць на сайце распрацоўшчыка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках