27 красавiка 2024, Субота, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску сутыкнуліся дзве таксоўкі: адная ад удару перакулілася

8

У Менску сутыкнуліся Geely і Peugeot, якія належаць адной і той жа службе таксі.

Сёння ўдзень пад 16:30 у Менску на праспекце Дзяржынскага сутыкнуліся два аўтамабілі таксі, адзін з якіх перакуліўся на дах. Смяхотнасць сітуацыі надае той факт, што абедзве таксоўкі належаць адной і той жа службе таксі. Пацярпелых у гэтым ДТЗ, на шчасце, няма, піша onliner.by.

Як паведаміла старшы афіцэр аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка, ДТЗ адбылося пры наступных абставінах: "Аўтамабіль таксі Peugeot 406 з двума пасажыркамі рухаўся па 2-му завулку Розы Люксембург. У пэўны момант ён выехаў на скрыжаванне для таго, каб прадоўжыць рух у кірунку паркоўкі гатэля Renaissance, калі адбылося сутыкненне з Geely, які належыць той жа службе таксі, які рухаўся ў бок станцыі метро "Няміга" па праспекце Дзяржынскага. Вынікам сутыкнення стала перакульванне першага аўтамабіля на дах. У Geely пасажыраў не было. Адна з дзяўчат - пасажырак Peugeot паскардзілася на моцны галаўны боль, цяпер яе аглядаюць медыкі”.

“Вядзецца разбіральніцтва, хто вінаваты, пакуль незразумела, - дадала Любоў Трапашка. - ДАІ разглядае два варыянты таго, што адбылося: альбо французскі аўтамабіль праехаў на чырвонае святло, альбо Geely не даў закончыць манеўр Peugeot”.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках