29 красавiка 2024, панядзелак, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Алабамы злавіла самага вялікага алігатара ў свеце

10
Жыхарка Алабамы злавіла самага вялікага алігатара ў свеце

Жанчына разам з сям'ёй вылавіла жывёліну з ракі на паўднёвым захадзе штата.

Паляўнічая і таксідэрмістка Мэндзі Стокс (Mandy Stokes) з Алабамы забіла самага буйнога ў свеце алігатара, піша Lenta.ru. Яго даўжыня склала амаль 5 мэтраў, а вага - 460 кілаграмаў. Барацьба паміж паляўнічымі і рэптыліяй працягвалася пяць гадзін.

Рэкорд быў зарэгістраваны прадстаўнікамі міжнароднай паляўнічай арганізацыі Safari Club International. Вымярэння паказалі, што даўжыня галавы алігатара складае больш за 80 сантымэтраў.

Пасля таго як жывёліна была забітая, яе прывезлі на сямейную ферму, дзе паспрабавалі ўзважыць. Аднак першая спроба ўзважвання была няўдалай, бо лябёдка не вытрымала цяжару алігатара.

Калі Стоксы наважылі вытрыбушыць рэптылію, каб у наступным зрабіць з яе пудзіла, то выявілі ў яе страўніку не да канца ператраўленую тушу саміцы дарослага аленя. Са слоў паляўнічых, алігатар праглынуў яе, практычна не жуючы.

Даўжыня папярэдняга «рэкардсмэна», забітага ў 2007 годзе ў Тэхасе, складала 4,5 мэтра пры вазе ў 380 кілаграмаў.

У Фларыдзе, Тэхасе і Луізіяне шырока распаўсюджаная гадоўля алігатараў для атрымання скуры. Штогод у гэтых штатах вырабляецца блізу 45 тысяч скур і 150 тысяч кілаграмаў мяса. У дзікіх варунках алігатары жывуць у сярэднім 70 гадоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках