29 красавiка 2024, панядзелак, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы навучыліся сціраць кепскія ўспаміны

8
Навукоўцы навучыліся сціраць кепскія ўспаміны

Калі новы метад паспяхова пройдзе выпрабаванні, ён дапаможа зліквідаваць наступствы посттраўматычнага стрэсавага разладу.

Ксэнон - бясшкодны газ без колеру і паху - лёгка сцёр балючыя ўспаміны ў мышэй. Калі новы метад паспяхова пройдзе выпрабаванні, ён дапаможа зліквідаваць наступствы посттраўматычнага стрэсавага разладу (ПТСР), піша Lenta.ru.

Пры кожным успаміне памяць пра падзею не проста здабываецца з глыбінь мозгу, але і кожны раз перакадоўваецца, падчас чаго яна становіцца адкрытая вонкавым уздзеянням. Гэты працэс называецца рэкансалідацыяй. І ўмяшацца ў яго можна не толькі такімі грубымі спосабамі, як электрашок або пераахаладжэнне, але і пусціўшы газ ксэнон.

Эдвард Мэлані і ягоныя калегі з Гарварда навучылі мышэй баяцца пэўнага гуку, б’ючы іх токам кожны раз, калі яны яго чулі. Праз пэўны час жывёліны пачалі баяцца і дранцвець ад аднаго толькі гуку. Потым частцы мышэй далі падыхаць ксэнонам адну гадзіну - і яны сталі менш баяцца гэтага гуку.

Змешчаныя ў клетку, што атаясамлівалася з "небяспечным" гукам і электрычным шокам, "ксэнонавыя" мышы дранцвелі (ад страху перад чаканым шокам) менш за 30% часу ад першых двух хвілін, праведзеных у клетцы, тады як астатнія - у сярэднім 70%.

Мэлані мяркуе, што ўздзеянне ксэнону на памяць звязанае з блакаваннем ім NDMA-рэцэптараў, якія граюць важную ролю ў сінаптычнай пластычнасці. Адрозна ад іншых прэпаратаў, якія блакуюць тыя ж рэцэптары, ксэнон хутка трапляе ў мозг і хутка выходзіць з яго. Таму газ можна "ўмыкаць" роўна ў момант рэактывацыі памяці, на невялікі тэрмін.

Аднак для рэальнага ўжывання ксэнону ў тэрапіі посттраўматычнага стрэсавага разладу (і сцірання звязаных з імі невыносных успамінаў) яшчэ вельмі далёка. Асацыяцыйная памяць пра пагрозы ў мышэй уладкаваная значна прымітыўней, чым паталогіі і нэйрафізіялагічныя працэсы ПТСР.

Тым не менш Мэлані поўны аптымізму і ладзіцца выпрабаваць уздзеянне ксэнону на здаровых добраахвотнікаў ужо сёлета. У выпадку поспеху за гэтым будуць клінічныя даследаванні з удзелам пацыентаў, у якіх дыягнаставалі ПТСР.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках