19 сакавiка 2024, aўторак, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белпошта» знізіла кошты на міжнародныя пераводы

7
«Белпошта» знізіла кошты на міжнародныя пераводы

з 1 верасня да 31 кастрычніка тарыф на паслугу перасылкі міжнародных паштовых грашовых пераводаў зніжаны на 25%.

Ён складзе 6% ад сумы пераводу, паведамляе «Мінск-Навіны».

Як распавяла галоўная спецыялістка ў сувязях з грамадскасцю РУП «Белпошта» Алена Арлова, арганізацыя праводзіць таксама наступныя акцыі:

«Паштовыя вакацыі» - пры ўкладанні дамовы на абанементнае абслугоўванне «Паштовы кур’ер кожны дзень" у верасні і кастрычніку кліент атрымлівае ў падарунак 10 канвертаў з маркамі для перасылкі адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі «1-й класай» масай да 100 г;

«Дзень посткросэра» - у дзень правядзення акцыі (8 кастрычніка) пры аднаразовай адпраўцы 10 і больш міжнародных простых паштовых картак даецца зніжка з тарыфу на перасылку ад 10%.

У рамках выканання паслугі «Выдача ў карыстанне электроннага адраснага даведніка вуліц і населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь з указаннем паштовых кодаў зон абслугоўвання» даецца зніжка ў суме 50% ад дзейных тарыфаў. Дзеянне зніжкі распаўсюджваецца да 31 лістапада.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках