6 траўня 2024, панядзелак, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША рыхтуюць санкцыі супраць энэргетыкі і «абаронкі» Расеі

15
ЗША рыхтуюць санкцыі супраць энэргетыкі і «абаронкі» Расеі

Дзярждэпартамент ЗША паведаміў аб падрыхтоўцы новых санкцый супраць Расеі

Яны закрануць фінансавы, энэргетычны і абаронны сектар эканомікі. Пра гэта заявіла прадстаўніца Дзярждэпартаменту ЗША Мары Харф, паведамляе gazeta.ru.

«Злучаныя Штаты ўзгадняюць меры ў паглыбленні і пашырэнні санкцый супраць фінансавага, энэргетычнага і абароннага сектараў эканомікі Расеі», - адзначыла Харф. Акрамя таго, прадстаўніца Дзярждэпартаменту падкрэсліла, што Вашынгтон цесна супрацоўнічае ў гэтым пытанні з Еўразвязам. Раней паведамлялася, што Вашынгтон настойвае на тым, каб ЗША і ЕЗ увялі супраць Расеі новыя санкцыі праз сітуацыю ва Украіне.

Нагадаем, 8 верасня Рада Еўразвяза прыняла новы пакет санкцый у дачыненні да РФ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках