6 траўня 2024, панядзелак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама абвінавачвае Пуціна ў парушэнні ядзерных пагадненняў.

4
Абама абвінавачвае Пуціна ў парушэнні ядзерных пагадненняў.

Дэлегацыя ЗША ляціць у Маскву.

Расейскую Федэрацыю абвінавачваюць у парушэнні савецка-амерыканскага пагаднення 1987 года. У МЗС РФ заяўляюць аб зваротных прэтэнзіях. Як паведамляе Цензор.нет са спасылкай на The New York Times, дэлегацыя з ЗША сустрэнецца з расейскімі чыноўнікамі ў Маскве 11 верасня. Стораны збіраюцца абмеркаваць пытанне выканання ўмоў пагадненне аб ядзерным ўзбраенні.

«Улічваючы, што перспектывы будучага супрацоўніцтва ў сферы кантролю над узбраеннямі вісяць на валаску, адміністрацыя Абамы адпраўляе на гэтым тыдні ў Маскву групу высокапастаўленых чыноўнікаў, каб паспрабаваць развязаць пытанне з амерыканскімі абвінавачваннямі ў тым, што Расея парушыла знакавае пагадненне аб ядзерным узбраенні», - піша выданне.

У аснове канфлікту ляжыць абвінавачванне ЗША ў тым, што Расея правяла выпрабаванні крылатай ракеты наземнага базавання парушыўшы савецка-амерыканскае пагадненне 1987 года.

На сустрэчы з расейскімі чыноўнікамі амерыканскую дэлегацыю ўзначаліць Роўз Гетэмюлер з Дзяржаўнага дэпартамента кантролю над узбраеннямі.

«Заходнія эксперты сцвярджаюць, што ядзерная зброя заняла больш значнае месца ў расейскай вайсковай дактрыне, каб кампенсаваць слабыя бакі яе звычайнага ўзбраення. Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін узмацніў гэта ўражанне ў мінулым месяцы, зрабіўшы акцэнт на ядзернай моцы Расеі ў заявах, якія, як мяркуецца, павінны былі пераканаць Захад не надаваць значнай вайсковай падтрымкі Украіне», - піша The New York Times.

Падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Абамы ЗША і Расея падпісалі пагадненне аб скарачэнні колькасці стратэгічных ядзерных боезарадаў, якія знаходзяцца ў баявой гатоўнасці, да 1550 да 2018 года. Аднак высокапастаўленыя расейскія чыноўнікі таксама далі зразумець, што Расея не гатовая весці перамовы аб яшчэ большых скарачэннях ядзернай зброі далёкага радыуса дзеяння.

«За апошнія 10-15 гадоў цяпер самы неспрыяльны момант для размоў аб далейшых скарачэннях. Займацца раззбраеннем на шкоду ўласнай бяспекі ніхто не будзе», - заявіў у снежні высокапастаўлены прадстаўнік МЗС Расеі Міхаіл Ульянаў.

Расея ў адказ прад'явіла ўласныя абвінавачванні, у прыватнасці, у тым, што сістэма ПРА Aegis, якая будзе разгорнутая ў Румыніі, можа быць выкарыстаная для запуску крылатых ракет, гаворыцца ў публікацыі.

«У нас ёсць цэлы шэраг сур'ёзных даўніх і свежых прэтэнзій і пытанняў з нагоды стратэгіі ЗША, будзем падымаць гэтыя пытанні. Будзем прасіць амерыканцаў даць тлумачэнні», - заявіў Ульянаў 8 верасня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках