6 траўня 2024, панядзелак, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За крытыку мытніка жыхар Гародні заплаціў тры мільёны

2

Супрацоўнік мытні падаў у суд на карыстальніка, які негатыўна адгукнуўся пра яго ў інтэрнэце.

Крыўдзіцелю прыйшлося выплаціць 3 мільёны рублёў як кампенсацыю за маральную шкоду, піша «Вечерний Гродно».

Абразлівы каментар з'явіўся ў артыкуле «Канфлікт на мяжы: гарадзенец вяртаўся з польскай Ikea з пакупкамі і мяркуе, што мытнікі незаконна ўзялі з яго грошы», апублікаваным на гарадзенскім блогу. Карыстальнік пад нікам Yunek размясціў тэкст, які паніжае гонар і годнасць начальніка АМАіМК № 2 МП «Брузгі». Міліцыянтам атрымалася высветліць, што пад гэтым імем хаваецца жыхар Гародні. У ягоных дзеяннях угледзелі прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт. 189 КК (абраза).

Супрацоўнік мытні падаў заяву ў суд Кастрычніцкага раёна г. Гародні з просьбай распачаць крымінальную справу. Падчас судовага разбору адказчык цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся. У нумары газеты «Вячэрняя Гародня» ад 27 жніўня 2014 года ён размясціў афіцыйнае прабачэнне. Таксама ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды выплаціў 3 млн беларускіх рублёў. Грошы жыхар Гародні пералічыў на рахункі АБА Беларускі дзіцячы хоспіс і Міжнароднае дабрачыннае ГА «ЮниХелп»: 1,5 млн беларускіх рублёў у кожны. У выніку крымінальная справа была спыненая за прымірэннем старон.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках