6 траўня 2024, панядзелак, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уцекачы з Данбаса ў Расеі пратэстуюць супраць адпраўкі ў Сібір

53

Паўтары сотні бежанцаў з Украіны ў Растоўскай вобласці адмовіліся ехаць у глыбінку Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта паведамляе «Наша Нiва» са спасылкай на мясцовыя СМІ.

«Прапановы расейскіх уладаў нас шакавалі. Замест таго, каб рассяліць нас недзе пад Растовам, нам паведамілі, каб мы збіралі рэчы і дакументы, паколькі ў хуткім часе трэба будзе адпраўляцца ў Сібір. А то і наогул на поўнач Якуціі. І што потым? Калі мы паедзем адсюль на край расейскай геаграфіі, то як мы тады вернемся?» - кажуць уцекачы.

Раней расейскі ўрад прыняў пастанову закрыць для бежанцаў з Украіны шэраг самых «утульных» рэгіёнаў, у тым ліку Маскву і Маскоўскую вобласць, каб накіраваць паток бежанцаў у рэгіёны, дзе не хапае рабочых рук.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках