6 траўня 2024, панядзелак, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

4500 студэнтаў Магілёўшчыны адправяць «на бульбу»

18
4500 студэнтаў Магілёўшчыны адправяць «на бульбу»

Больш за 4,5 тыс студэнтаў і навучэнцаў Магілёўскай вобласці дапамогуць вяскоўцам гэтай восенню прыбраць ураджай.

Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай працы, культуры і справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, піша БелТА.

Больш за ўсё юнакоў і дзяўчат будзе працаваць у гаспадарках Магілёўскага раёна. Толькі на ўборцы ўраджаю ў ААТ «Фірма «Кадзіна», ААТ «Фірма «Вейна» і СП «Арніка», якія з'яўляюцца асноўнымі пастаўшчыкамі агародніны і караняплодаў для Магілёва, будзе ўдзельнічаць блізу трох тысяч чалавек. А ў Магілёве паводле стану на 10 верасня сфарміраваныя 141 сельгасатрад агульнай колькасцю 2830 чалавек, якія пачнуць працу 16 верасня. «Але гэта яшчэ не канчатковая лічба, паколькі сезон масавай уборкі ўраджаю толькі пачаўся і, магчыма, гаспадаркам Магілёўскага раёна спатрэбіцца дадатковая дапамога», - сказалі ў галоўным упраўленні.

Адпраўка студэнтаў і навучэнцаў на сельгасработы пачалася з 3 верасня. На сённяшні дзень аграрыям вобласці дапамагаюць 1360 чалавек. Цяперашні дэсант маладых людзей прыкладна на 600 чалавек перавысіць леташні ўзровень, што абумоўлена нядрэнным ураджаем, адзначылі спецыялісты. Да заняткаў у навучальных аўдыторыях моладзь прыступіць у кастрычніку.

Між тым большасць навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў, ССНУ і ПТНУ рэгіёну паспелі нядрэнна папрацаваць летам. У аплатных работах прынялі ўдзел блізу 6 тыс чалавек, якія працавалі ў складзе будаўнічых, сельскагаспадарчых, педагагічных, экалагічных і сэрвісных будатрадаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках