6 траўня 2024, панядзелак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшла акцыя «Мы любім украінскі боршч»

11

У Менску 9 верасня адбылася дабрачынная акцыя «Мы любім украінскі боршч» у падтрымку Украіны.

Мерапрыемства адбылося ў офісе БНФ. Яго галоўная мэта - сабраць і перадаць сродкі для ўкраінскіх параненых. Падчас мерапрыемства ягоным удзельнікам прапанавалі пакаштаваць украінскі боршч. Арганізатарам акцыі выступіла рэжысёрка Вольга Нікалайчык, дапамагалі ёй першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, сустаршыня аргкамітэту ў стварэнні партыі БХД Павал Севярынец, актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Юлія Сцяпанава і сябры грамадскага «Камітэта салідарнасці з Украінай».

Фотаздымкі з акцыі charter97.org даслаў адзін з яе ўдзельнікаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках