6 траўня 2024, панядзелак, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Агрызка: Расейская эканоміка не вытрымае санкцый і рассыплецца

6
Уладзімір Агрызка: Расейская эканоміка не вытрымае санкцый і рассыплецца

Захад адкладае санкцыі ў дачыненні да Крамля, бо не хоча знішчаць эканоміку Расеі, а толькі жадае паставіць яе на месца.

Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала навінаў «24» выказаў экс-міністр замежных спраў Украіны Уладзімір Агрызка, піша gordonua.com.

«Яны (санкцыі) могуць прывесці да таго, што расейская эканоміка не вытрымае і проста рассыплецца. РФ хочуць прыціснуць, але не задушыць. Таму і адбываецца нейкая адтэрміноўка санкцый», - упэўнены Агрызка.

Пры гэтым, падкрэсліў экс-кіраўнік МЗС Украіны, вялікай праблемай застаецца факт адсутнасці ў ЕЗ адзінай замежнай палітыкі.

«Здзіўляе, што ў Еўрапейскім звязе дагэтуль няма адзінай замежнай палітыкі. Гэта вялікі мінус для ўсяго звязу. І пасля агрэсіі Расеі ў ЕЗ павінны зрабіць выснову і загучаць адзіным голасам, інакш ён (Еўразвяз) будзе мець сумную перспектыву», - дадаў Агрызка.

8 верасня ЕЗ зацвердзіў новы пакет санкцый супраць Расеі. Супраць іх увядзення не выступала ні адна краіна ЕЗ. Аднак Фінляндыя, не выступаючы супраць, зацягвала іх прыняцце, спрабуючы ўдакладніць тэрмін увядзення санкцый і шляхі іх магчымага зняцця.

Фота: PHL

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках