6 траўня 2024, панядзелак, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспрацоўны мянчук страляў з пнеўматыкі па машынах у двары

6
Беспрацоўны мянчук страляў з пнеўматыкі па машынах у двары

Сталічнымі праваахоўнікамі затрыманы мужчына, які страляў з пнеўматычнага пісталета па аўтатранспарце.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.

«Відавочца, які тэлефанаваў у дзяжурную частку паведаміў, што мужчына сярэдніх гадоў страляе з пнеўматычнага пісталета па двух прыпаркаваны аўтамабілях каля крамы па вуліцы Каліноўскага. Відавочца здарэння таксама паказаў супрацоўнікам міліцыі пад'езд жылога дома, куды накіраваўся падазраваны. Па паказаным адрасе было выяўлена меркаванае жыллё падазраванага, але сам ён паспеў схавацца. На наступны дзень інцыдэнт паўтарыўся ўжо на вуліцы Кнорына, дзе мужчына страляў з пнеўматычнага пісталета па рэйсавым тралейбусе, пасля чаго таксама схаваўся. Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС Менска мужчына, што страляў, быў затрыманы. Гэта 39-гадовы беспрацоўны мужчына. Пнеўматычную зброю затрыманы набыў праз інтэрнэт», - адзначылі там.

Падчас агляду арэндаванай кватэры падазраванага было выяўленае спецыяльна абсталяванае памяшканне для вырошчвання марыхуаны і асабісты дзённік, куды затрыманы запісваў усе свае адчуванні пасля ўчынення супрацьпраўных дзеянняў і плануемыя злачынствы. Паводле запісаў у дзённіку можна меркаваць аб тым, што ажыятаж і паніка на месцы ўчынення супрацьпраўных дзеянняў мужчыне падабаліся.

Следчымі Першамайскага раённага аддзела Следчага камітэта Беларусі дзеянні падазраванага кваліфікаваныя як злачынствы, прадугледжаныя ч.1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса РБ («Незаконны абарот наркотыкаў»), а таксама ч.1 і ч.2 арт. 339 («Хуліганства»).

Прызначаныя экспертызы наконт канфіскаваных падчас агляду кватэры раслінаў канопляў, абсталявання для яе вырошчвання, прыстасаванняў для курэння, а таксама пнеўматычнага пісталета з газавымі балонамі і металічнымі шарыкамі, што выкарыстоўваюцца для стральбы.

Падчас расследавання будуць устаноўленыя матывы, якія прымусілі падазраванага ўчыніць ўказаныя злачынствы, сумы шкоды, нанесенай уладальнікам транспартных сродкаў, іншыя акалічнасці ў справе. Варта адзначыць, што за ўчыненне гэтых злачынстваў заканадаўствам прадугледжаная адказнасць, звязаная з пазбаўленнем волі: за незаконны абарот наркотыкаў - да 5 гадоў, за злоснае хуліганства - да 6 гадоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках