5 траўня 2024, Нядзеля, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія войскі перакінулі 180 адзінак тэхнікі ў раён Новаазоўска

5
Расейскія войскі перакінулі 180 адзінак тэхнікі ў раён Новаазоўска

Расея перакінула танкі, БМП і БТР, а таксама некалькі «Градаў».

Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«З тэрыторыі Расеі на гэты кірунак перакінута не менш за 180 адзінак вайсковай тэхнікі (танкі, БМП і БТР, а таксама некалькі адзінак РСЗА «Град»)», - напісаў ён.

«У раёне н.п. Безыменнае (Новаазоўскага раён) ідэнтыфікаваны аўтамабіль расейскіх войскаў, абсталяваны комплексам радыёэлектроннай выведкі.

Надалей канцэнтруюцца акупацыйныя расейскія войскі на поўначы Крыма. На гэты момант блізу адміністрацыйнай мяжы АРК і Херсонскай вобласці зафіксавана не менш за 70 танкаў, блізу 100 БТР і БМП, а таксама РСЗА «Град» і «Ураган», некалькі ЗРК «Бук».

Таксама за апошнія два дні з Данбаса на тэрыторыю Расеі ў раёне н.п. Ізварына вывезена не менш за 40 адзінак пашкоджанай расейскай вайсковай тэхнікі», - адзначыў ён.

Фота з архіву РІА «Новости»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках