6 траўня 2024, панядзелак, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: ЕЗ і ЗША могуць спыніць Пуціна, дзейнічаючы разам

3
The Washington Post: ЕЗ і ЗША могуць спыніць Пуціна, дзейнічаючы разам

Уварванне Расеі на тэрыторыю Данбаса вядзецца не толькі каб дэстабілізаваць Украіну, але і каб раскалоць Захад.

Пра гэта сёння піша The Washington Post у рэдакцыйным артыкуле, паведамляе Цензор.нет.

Выданне адзначае, што ЗША і ЕЗ павінны зрабіць усё, каб Уладзімір Пуцін не атрымаў жаданае. Аднак пакуль Брусель і Вашынгтон дзейнічаюць супраць сябе ж.

Выданне нагадвае, што краіны ЕЗ зацвердзілі новы пакет санкцый нядаўна. «Але адразу ж пастанавілі замарозіць рэалізацыю новых абмежаванняў. І гэтая слабая рэакцыя і ёсць тое, на што разлічвае Пуцін», - піша газета.

Новыя санкцыі ўдараць па найбуйнейшым расейскім нафтавым кампаніям і перакрываюць ім доступ да заходніх крэдытных рынкаў. Вайсковая прамысловасць Расеі таксама не зможа шукаць фінансаванне для сваіх праектаў за мяжой.

«Гэта рэальныя санкцыі. І яны павінны дзейнічаць у той час, як Захад будзе вылучаць Украіне вайсковую і эканамічную дапамогу», - гаворыцца ў артыкуле.

На думку выдання, рашучыя крокі Вашынгтона і Бруселя змогуць пазбавіць Пуціна імперскіх амбіцый і прымусяць яго адступіць. «Але калі Захад не зможа выступіць адзіным фронтам, не варта дзівіцца таму, што далей Пуцін працягне сваё наступленне ў энергетычным полі», - піша выданне.

Сёння Еўразвяз зноў падумае над увядзеннем санкцый супраць Расеі. Лідэры краін-удзельніц збіраюцца ацаніць перамір'е ў Украіне. Менавіта ад гэтай ацэнкі будзе залежаць, ці будуць уведзеныя санкцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках