6 траўня 2024, панядзелак, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт U2 прэзентаваў бясплатны альбом

1
Гурт U2 прэзентаваў бясплатны альбом

Альбом будзе бясплатна распаўсюджвацца праз сэрвіс iTunes.

Ірландскі рок-гурт U2 на мерапрыемстве кампаніі Apple у амерыканскім Куперціна (штат Каліфорнія) у аўторак, 9 верасня, прэзентаваў новы альбом, які будзе бясплатна распаўсюджвацца праз сэрвіс iTunes. 13-я кружэлка калектыву называецца «Songs of Innocence».

Альбом стане падарункам для ўсіх пакупнікоў прадукцыі ад Apple, піша Lenta.ru.

Узаемаадносіны U2 і Apple пачаліся ў 2004 годзе са спецыяльнай серыі iPod, якія выпускаліся з выгравіраванымі аўтографамі чатырох сябраў гурту. Фронтмэн U2 Бона сябраваў са Стывам Джобсам, а прадзюсар лэйбла Universal Music Group, які выпускае альбомы гурта, Джымі Ёвін стаў удзельнікам угоды ў набыцці Beats Electronics.

Фота: Reuters/Stephen Lam

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках