6 траўня 2024, панядзелак, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры нечакана прыбыў у Ірак

Джон Кэры нечакана прыбыў у Ірак

Дзяржсакратар ЗША прыбыў у сераду ў Багдад для перамоваў з сябрамі новага ірацкага ўраду.

У сваім мікраблогу ў сетцы «Твітэр» Джон Кэры напісаў, што Ірак - найважнейшы партнёр у барацьбе з групоўкай «Ісламская дзяржава». Багдад - першы прыпынак у блізкаўсходнім турнэ Кэры, які спрабуе згуртаваць рэгіянальныя сілы для барацьбы з ісламістамі, паведамляе BBC.

ЗША хочуць, каб новы ўрад Ірака пайшоў насустрач патрабаванням сунітаў і курдаў для аб'яднання намаганняў у проціборстве з «Ісламскай дзяржавай».

У панядзелак ірацкі парламент ухваліў новы склад урада, прапанаваны прэм'ерам Хэйдараў Аль-Абадзі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках