6 траўня 2024, панядзелак, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцэр Нацгвардыі - расейскім жаўнерам: Мы загінем, як героі, а пра вас хто ўспомніць?

12

Афіцэр Нацыянальнай гвардыі Украіны звярнуўся да жаўнераў і камандзіраў расейскай арміі на Данбасе.

Украінскі вайсковец заявіў пра гатоўнасць абараняць сваю краіну.

«Мы ніколі не думалі, што на сваёй тэрыторыі, у сваёй краіне будзем вымушаныя ўзяць у рукі зброю, але, на жаль, так здарылася. І калі так, то стаяць будзем да апошняга дыхання. Але ўсё ж хочацца верыць, што лепшы бой - той, які не адбыўся. Заклікаю ўсіх скласці зброю і перастаць праліваць кроў адзін аднаго. Калегі з Расейскай Федэрацыі, вайскоўцы, мы гатовыя загінуць як героі. Пытанне - хто ўспомніць пра вас? Мірнае развязванне пытання - адзіны шлях, якім мы ўсе павінны ісці», - заявіў афіцэр Нацгвардыі ў сваім відэазвароце.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках