6 траўня 2024, панядзелак, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пачала перапрацоўку малака з краін ЕЗ

4
Беларусь пачала перапрацоўку малака з краін ЕЗ

Беларускія прадпрыемствы пачалі перапрацоўку малочнай сыравіны з краін ЕЗ.

Пра гэта паведаміў карэспандэнт БСГ начальнік галоўнага ўпраўлення замежнаэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў.

З ягоных звестак, з 1 жніўня да 4 верасня ў краіну завезлі 2,764 тыс т пастэрызаванага малака і вяршкоў.

Дазвол на ўвоз малочнай сыравіны ўжо атрымалі 13 прадпрыемстваў, сярод якіх ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Бабулін гладыш» », ААТ«Верхнядзвінскі масласырзавод», ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат», ААТ «Беллакт», ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат».

Закупка імпартнай малочнай сыравіны пачаліся ў сувязі з павялічаным попытам на беларускую прадукцыю ў Расеі ў сувязі з увядзеннем ёю сёлета са жніўня эмбарга на пастаўкі харчавання з шэрагу заходніх краін.

Паводле звестак Аляксея Багданава, у жніўні 2014 у параўнанні са жніўнем 2013 экспарт прадпрыемстваў Мінсельгасхарча, паводле аператыўнай інфармацыі, вырас на 7,2% да 325 млн дал ЗША. У тым ліку пастаўкі сыроў павялічыліся ў 1,5 разы, масла - у 1,3 разы, малочных кансерваў - у 1,4 разы, сухога малака - у 1,2 разы, натуральнамалочнай прадукцыі - у 1,9 разы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках