6 траўня 2024, панядзелак, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камбат «Дняпра» і «Данбаса»: Прычына акружэння пад Ілавайскам - здрада

24

Камандзір батальёна «Днепр» Юры Бяроза галоўнай прычынай акружэння пад Ілавайскам назваў здраду камандуючага сектара «Д» генерала Літвіна.

Такую ягоную пазіцыю падтрымалі камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка і намеснік камандзіра добраахвотніцкага корпуса «Правы сектар» Валянцін Манько, паведамляе Hromadske TV.

Са слоў Бярозы, сектар «Д» пакінуў свае пазіцыі з прычыны панікі, без адзінага стрэлу. Ён асабіста спрабаваў спыніць самога Мікалая Літвіна, пагражаючы прымяненнем зброі, але гэта не дало жаданага выніку.

На думку Валянціна Манько, сітуацыю зрабіла катастрафічнай яшчэ бяздзейнасць Генштаба, які не адрэагаваў на ўцёкі войскаў з сектара «Д» і не даў каманду батальёнам «Данбас» і «Днепр» на выхад з Ілавайска.

Байцы добраахвотніцкага батальёна ўвайшлі ў Ілавайск 18 жніўня. Аднак 26 жніўня стала вядома, што некалькі атрадаў добраахвотніцкіх батальёнаў ў Ілавайску патрапілі ў акружэнне.

Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка паведамляў, што ў баі пад Ілавайскам загінулі 13 байцоў добраахвотніцкіх батальёнаў, 10 зніклі без вестак. Сярод іх 9 байцоў батальёна «Днепр» і чацвёра загінулых батальёна «Міратворац».

У сваю чаргу, паводле інфармацыі намесніка вайсковага камісара Запарожскай вобласці Міхаіла Логвінава, у морг Запарожжа былі дастаўленыя 87 целаў байцоў, якія загінулі пад Ілавайскам, большасць з іх - з добраахвотніцкіх батальёнаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках