6 траўня 2024, панядзелак, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятары: Па «Беларусі-5» круцяць адны паўторы матчаў, але гэта ж не мульцікі

11
Заўзятары: Па «Беларусі-5» круцяць адны паўторы матчаў, але гэта ж не мульцікі

Беларусам паабяцалі спартовы тэлеканал, а паказваюць гульні з архіваў.

Пра гэта ў рэдакцыю сайта charter97.org паведаміў чытач, бо ў рэдакцыі беларускага тэлебачання яму не захацелі даваць тлумачэнні.

«Мы, звычайныя заўзятары, тэлегледачы (я асабіста інвалід 2-й групы з парушэннем апорна-рухальнага апарата) доўга і з надзеяй чакалі адкрыцця чыста спартовага беларускага тэлеканала. Былі абяцаныя трансляцыі многіх спартыўных праграм у прамым эфіры, цікавых інтэрв'ю і шмат іншага... Але, на жаль, нават трансляцыя адборачнага матчу ў футболе Люксембург - Беларусь праводзілася не на пятым канале, а на другім», - абураецца ён і прыводзіць у прыклад вытрымку з праграмы перадач аднаго з мінулых дзён.

«Беларусь-5»

08.10 Футбол. Ліга чэмпіёнаў УЕФА. Агляд гульнявога дня.

08.35 Час футбола.

09.20 Футбол. Адборачны матч да Еўра-2016. Люксембург - Беларусь.

11.05 Хакей. КХЛ. СКА - «Дынама» (Менск).

13.00 Баскетбол. ЧЕ-2015. Кваліфікацыя. Беларусь - Бельгія.

14.45 Гандбол. Ліга чэмпіёнаў. Плэй-оф. БГК ім. Мяшкова (Беларусь) - «Таргес-Бева» (Нідэрланды).

16.10 Футбол. Ліга чэмпіёнаў УЕФА. 3-ці кваліфікацыйны раунд. БАТЭ - «Дэбрэцэн» (Вугоршчына).

18.05 Спорт-кадр.

18.35 Гандбол. Ліга чэмпіёнаў. Плэй-оф.

20.05 Хакей. КХЛ. СКА - «Дынама» (Менск).

22.00 Пляжны футбол. Кваліфікацыя да ЧС-2015. Беларусь - Турцыя.

23.15 Хакей. Чэмпіянат свету-2014. Беларусь - Казахстан.

Чытач скардзіцца, што гледачам гэтага канала падаюць інфармацыю паўгадавой даўніны або мінулага тыдня.

«Але ж гэта спорт, а не кіно ці мультфільмы, якія можна глядзець некалькі разоў! Цяпер практычна кожны дзень праводзяцца розныя спартовыя мерапрыемствы на еўрапейскім і сусветным узроўні, але мы не маем магчымасці за імі сачыць. І тут нараджаецца шмат важных пытанняў: за чый кошт фінансуецца гэты канал? Ці ёсць сэнс яго ўтрымання толькі для трансляцыі састарэлага і таго, што пайшло ў гісторыю? Чаму б яго не перайменаваць у «Спортархіў-Беларусь», каб сутнасць адпавядала рэчаіснасці? Нешта падобнае на IPTV «ZALA» (37-ы канал «Еўраспорт-2») у свой час прапаноўвалася ў больш якасным выкананні, пакуль гэты канал не аддалі пад расейскую «Культуру».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках